Кувала зязюля у ранак... дзiцячы верш

Ирина Беларусова
КУВАЛА ЗЯЗЮЛЯ Ў РАНАК...  (Дзіцячы верш)

Кувала зязюля
Ў ранак,
Я прачнулася, выйшла
На ганак...
Там усюды сляды,
Ды каб жа адны,
Дык нейкія ўсякія
Розныя:
Курый, кацяняці,
Сабакі і яшчэ
Нечыя грозныя...
Божачка родны,
Беражы ад няўзгоды,
Што ж яны тут
Рабілі?
Малой Зоські няма,
Бяда, дык бяда,
Можа ў палон
Захапілі?
Трэба бегчы шукаць,
Вызваляць, ратаваць,
А не моўчкі стаяць
Гараваць...
Я ў пагоню хутчэй,
Хавайся зладзей,
У шчэпкі цябе
Разнясу,
Але што гэта, што?
Мая Зоська ў саду,
Вецярок ёй ганяе
Касу...
А навокал яе
Гурт цэлы сядзіць:
Куры, сабака, кошка,
Шэры парсюк, малой
У рот аж глядзіць,
Ды вутка храмая
Ў лукошцы...
Падыйшла я бліжэй,
Не адвесці вачэй,
Мая Зоська ім казкі
Чытае...
Пастаяла крыху,
Ды да хаты пайшла...
Вось такія цуды
Бываюць...

07.07.2015 г.