Степан Кузькин. Снег

Анастасия Котюргина
Бясшумна снег абрынуўся на горад.
Праз ноч ляцеў няпамятлівы снег.
Лябяжым пухам падаў белы холад.
А горад спаў, пасапваў у сне.

І ахнуў горад, апрануўся стала:
У лёгкасць ільдзяную па дварах,
Каб светлая да болю свежасць ззяла
Цнатлівым апярэннем серабра.

Трымаўся снег за купалы сабора,
Баяўся ўпасці долу з вышыні.
І за Дзясной расхрыстаным прасторам
Ішлі кусты. Каб памяццю прысніць

Снег, я пайшоў за імі. Белай служкай
Ішло Маўчанне аб руку спярша.
Азяблаю самотніцаю-птушкай,
Адтаявала стылая душа.

***

Бесшумно снег обрушился на город.
Всю ночь валил в забывчивости снег.
Лебяжьим пухом падал в белых холод.
А город спал, посапывал во сне.

И ахнул город, сбросив одеяло:
У каждого подъезда во дворах
Свежо до боли белизна сияла
В нетронутых отливах серебра.

Держался снег за купола собора,
Страшась сорваться долу с высоты.
И за Десной в распахнутых просторах
Под белой ношей шли и шли кусты.

И я пошел за ними по-над лугом,
По белому безмолвью не спеша.
И медленно, как зяблая пичуга,
Оттаивала стылая душа.