Добрай ранiцы!

Станислав Шастак
 
Сяброўка! Хай сонейка ўранку цябе пацалуе,
Як вочы расплюшчыш, заместа мяне,
Няхай голуб сізы табе наваркуе
Вясёлы настрой наяву і ў сне!

З расы  дыяментаў хай стрэне вясёлка
І водар пяшчотны кахання падарыць,
Не горача будзе няхай і не волка,
Было каб жаданне аб шчасці памарыць!

Памарыць, што ўранку і не пехатою,
К табе прыляціць твой паэт раніцой,
Падарыць верш свежы, букецік настрою,
Што колісь  у лесе сабраны з табой!