***

Екатерина Ровдо
Сагрэтыя сонейкам, кветкі у полі
Так пахнуць духмяна, цвітуць, як ніколі!
І шэпчуцца травы, нібы маладзіцы.
А там, на палянцы, паспелі суніцы!

Прыгожа! Вада у рацэ пацяплела.
Прайдуся па беразе, моўчкі, нясмела.
Прыпомню, як некалі я разам з братам
Збіралі чабор тут, мелісу і мяту.

Як дзеда з лазы выразаў нам свістулькі
І вершы ды байкі чытала бабулька.
Паслі мы кароў, а яшчэ сенавалі.
І грады палолі, і песні спявалі.

Было нескладана і часу хапала.
Для шчасця патрэбна было вельмі мала.
МАЕ ТЫ ДЗЯЦІНСТВА! ЯК ТЫ ПРАМІЛЬГНУЛА…
Было ты цудоўным… я гэта адчула.

Гады праляцелі… нібыта хвіліна…
І я не дзяўчынка ўжо, а жанчына.
Ды родную веску, рачулку і поле
Люблю, як раней, не забуду ніколі.

За родных і блізкіз, за край свой малюся,
За лепшае месца маей Беларусі!!!