У краiны два сцяга

Махнач Сергей Юрьевсын
Мэтад спроб i памылак
Ужываю раз-пораз.
Лёсу слiзкi абмылак -
Мой зняважаны вобраз.
Не чапляе знявага,
Я трываю, бо вырас.
"У краiны два флага" -
Вось для дыспутаў выраз,
А мае шуры-муры
Абмяркоўваць не трэба,
Я ў слановае скуры.
Мне падказвае неба,
Каб трымаўся я вонкi,
Хай мяркуюць - бадзяга...
Што - "у хлопца дзве жонкi"? -
У краiны два флага!

18.07.2015