Словы

Махнач Сергей Юрьевсын
М.У.У.
Словы прыходзяць, садзяцца побач, у твар мне глядзяць, пытаюцца: "Як
пераадолiць жыццёвую роспач у гэтым гвалтоўным моры падзяк?"

Словы мне кажуць, што момант зручны знайсці свой адзіны на неба шлях.
Па самазабойству гартаюць падручнік: вяроўка, лесвiца, атрута, дах...

Можна, нарэшце, нарвацца на кулю (куля - дурніца), альбо на нож.
Не шкадуеце, словы, маю вы матулю, прымушаеце хвалявацца, што значна горш.

Інцыдэнт, як кажуць, пасыпаны перцам. Жыццё паэта – трухлявы плыт.
Словы словаў, пачутыя сэрцам, прашу напісаць на паверхні пліт.

Хай словы бачаць, што казаць няможна, хай паўстане дакорам маўклівы радок.
Трымайся, паэт, баранi цябе Божа ўсвядоміць апошні паветра глыток.

20.07.2015