Адказ

Людмила Воронова Супрун
Спытали аднойчы
- Вы пішаце вершы?
- Пішу - адказала.
- Каторы найлепшы?
- Не ведаю нават
што вам і казаці,
яны мае дзеці,
а я для іх маці...
І кожны па-свойму
мне любы і мілы,
там думкі мае
выпрабоўваюць крылы,
нібы птушаняты,
у вырай свой першы
з гнязда вылятаюць
у свет мае вершы...
Мо прыйдуцца дзесьці
каму да спадобы,
як добрыя звесткі,
палечаць хваробы
і нават калі
не ўразяць нікога
я буду пісаць,
бо мая ў іх дарога…

Фото интернет.