Мае раптоуныя сяброукi

Махнач Сергей Юрьевсын
Мае раптоўныя сяброўкi
I выпадковыя сябры,
Бы каляровыя алоўкi,
Вы вельмi розныя ўнутры!
Усiм, нажаль, не будзеш мiлы,
Я прабачэння ў вас прашу
За тое, што, адчуўшы крылы,
Вам вершы гэтыя пiшу.

Дарую вашыя насмешкi
I абурэння галасы.
Адкiнуўшы сумневаў рэшткi,
Дубцом загубленай лазы
Свайго Пегаса паганяю,
Лячу, бо ведаю - куды:
Я вашы густы ўдакладняю,
Каб не рассейваць лебяды.

Хачу ўзараць пад вершы поле
I ўсiм раздаць свае дары,
Не галадалi каб нiколi
Мае сяброўкi i сябры!!!

12.07.2015