Спадар

Махнач Сергей Юрьевсын
Мяне сёння ўсе дружна клiчуць "спадар",
Магчыма, таму, што я слоў гаспадар.
А ну, варушыцеся, словы,
Напiшам мы зараз верш новы!
Папера трывае, аловак вядзе,
З'яўляюцца словы, як качкi ў вадзе,
Вынырваюць, быццам з падкоркi,
Iмчацца на ровары з горкi,
Прыходзяць знянацку, як лiпеньскi дождж,
Кiпяць у кaструлi, нiбыта той боршч,
I просяцца ў верш да паэта...
Сябры, цi не цуд усё гэта?

11.07.2015