Горача

Махнач Сергей Юрьевсын
Горача,
горача,
горача – гарачыня.
Сонца нас, нiбыта дранiкі, смажыць зрання,
Ліпень сустрэў Беларусь па-сапраўднаму цёпла.
Квас у лядоўні, марожанае – як тады!
Людзі спяшаюцца да прахалоднай вады,
Бо чалавек без вады высыхае, як вобла.
Неба – ні воблака. Дзе вы, аблокі, вы дзе?
Хутка Купалле, вянкі паплывуць па вадзе,
Папараць-кветка ўначы заквітнее таемна.
Горача,
горача,
горача – гарачыня…
Я толькі не адчуваю спякотнага дня:
Дзень без каханай прайшоў
непрыкметна,
дарэмна.

05.07.2015