Белыя людзі,
прыгожыя людзі.
Хай з вамі сонца
і неба прыбудзе.
Хай ваша воля
ніколі не гнецца.
Хай ваша доля
ў неба ўзаўецца.
Хай вашы душы
ў дабры ўскалыхнуцца,
Хай вашы сэрцы
да шчасця імкнуцца.
Хай продкаў мова
да нас усіх вярнецца,
Божае слова
з ёй увойдзе ў сэрца.
У белым адзенні
белыя русы,
У кожным імкненні
будзьце як бусы:
Разам трымайцеся
ў шчасці і горы,
Не раз'яднайцеся
ў людскім моры.
Белыя Русы, белыя росы –
Добрыя душы, русыя косы.
Людзі высокай і добрай ідэі,
Хай вольны вецер і сонца
вас грэюць.
10.07.06 г.