Вялiкае шчасце

Аляксандра Фагот
Вялікае шчасце -
не ведаць дакладна,
на якім жывеш свеце.

Трэба было б
існаваць вельмі доўга,
значна даўжэй,
чым істнее ён.

Хаця б дзеля параўнання
пазнаць іншыя светы.

Вылецець з цела,
якое нічога лепш не ўмее,
як абмяжоўваць
і ствараць цяжкасці.

Дзеля карысці даследванням,
яснасці вобразу
і канчатковых вынікаў
вспырхнуць над часам,
у якім усё імчыцца і кружыцца.

Праз гэтую перспектыву,
бывайце назаўсёды,
дробязі і эпізоды.

Лічэнне дзён тыдня
павінна было б здавацца
дзействам без сэнсу,
закідваннем ліста да пачтовай скрынкі,
свавольствам недалёкай маладосці,

надпіс "не вытоптваць траву" -
надпісам шалёным.


                Віслава Шымборская