Жанчына

Лариса Гапеева
Жанчына-нерасказаная казка,
Хоць сто разоў чытай-не дачытаеш.
І незвычайнай прыгажосці краска,
Якую сярод іншых адшукаеш.

Яна прыходзіць у сны, бы тая згадка,
А што было-таго ўжо не маеш.
Жанчына, як складаная загадка,
Якую не заўсёды разгадаеш.

Яе каханне-вечныя пакуты,
І сэрцу нікуды ад іх не дзецца.
А можа стаць і кропляю атруты,
Да дна якую выпіць давядзецца.

Жанчына нібы чыстая крыніца
З празрыстаю халоднаю вадою,
З якой удосталь хочацца напіцца,
Адчуўшы смак гаючага напою.

Жанчына-гэта светлае натхненне,
Узнёслае, як песня веснавая.
Цудоўнае, чароўнае імгненне,
Якое толькі раз у жыцці бывае.