Пралескi

Лариса Гапеева
Зноў нечакана на ўзлеску,
Магчыма, гэта нейкі цуд,
Вясна рассыпала пралескі
І так аставіла іх тут.
Захутаныя цішынёю,
Сярод туманнай сівізны
Яны здзіўлялі ўсіх красою
У чаканні сонечнай вясны.
А сонца ў росах разлілося,
Калі пралескі расцвілі.
І прыгажэй, яму здалося,
Няма нічога на зямлі.
Такія мілыя, жывыя,
Такія слаўныя былі.
Бы з нейкай казкі, незямныя,
Заблытаць чарамі змаглі.
Спіць смачна раніца...Узлескі
Яшчэ, здаецца, бачаць сны.
Не спяць цудоўныя пралескі
У чаканні сонечнай вясны.