Бывае часам

Лариса Гапеева
Бывае часам цяжка зразумець,
Чаму ў жыцці памылак нарабілі.
Чаму ўсё самі страцілі, згубілі,
Калі ўсё гэта можна было мець.

Бывае часам цяжка гаварыць
Пра тое, што было і не збылося.
І слоў тады гаючых не знайшлося,
Каб рану ў сэрцы можна загаіць.

Бывае часам цяжка ўзгадаць,
Чаму зноў не хапіла сілы крочыць.
Чаму прыйшлося ўсё ж з дарогі збочыць...
Усім хочацца ўдачы пажадаць.