Прыгажосць

Лариса Гапеева
Усюды так добра,прыгожа,
Казачна так на зямлі.
І шыр,і такая раскоша,
Усе ў рамонках палі.
Блакітна-празрыстыя далі
І ніў тых стракаты ўзор.
Жытоў залацістыя хвалі,
Ззяючы светлы прастор.
І здзіўлена нават прырода,
Зачаравана красой.
Лагодная ўсюды пяшчота
І незвычайны спакой.
І кветкі да яснага неба
Пялёсткі свае ўзнялі.
Усяму прыгажосць патрэбна-
Людзям,прыродзе,зямлі.