Старонка мiлая

Лариса Гапеева
Краса тут непаўторная,
Тут далячынь прасторная.
Вясёлка прамяністая
І сонейка іскрыстае.
І сосны тут высокія,
І рэкі тут глыбокія.
Палеткі, нівы росныя,
Лясы, гаі дзівосныя.
У зорках неба нізкае-
І ўсё да болю блізкае.
Мая старонка мілая,
Якая ты шчаслівая!