прости...

Анастасия Котюргина
Мілы Мой Дзеда,
дай Божа Табе
ніколі не ўбачыць -
як гэта жыццё пражываю,
як жудасным следам
цячэ па ілбе,
крывавіць "удзячнасць".
Што я за яе паміраю.
І як мяне б'юць
па грудзях, па расколах і ранах.
Завуць да сябе,
каб адпомсціць камусьці, забыць...
І слёзы я п'ю,
і мяне берагуць за старанасць
быць вернай ў журбе.
Божа, як я магу папрасіць
застацца дзяўчынкай любімай
у памяці Дзеда?
І вочы,
Анёлы, закройце Яму
ад нявернасці свету такога!
Я ўсё ўспамінаю, Мой Мілы, Цябе!
Гэта сэрца не хоча
пакінуць балець!
Так жыву...
Ты даруй, дзеля Бога!..