Агитка

Ольга Маро
Агітка (па беларуску)



На носе выбары прэзідэнта!
Дык хто ён будзе, мой кандыдат?
Да справы ставіцца трэ сумленна.
Жадаю ўвогуле я няшмат:

Чаго прыдбаю сваёй краіне?
Каб быў па-першае- беларус!
Грамадства слухаць яго павінна,
Каб лёхка вёў за сабой хаўрус.

Каб роднай мовай валодаў спраўна,
Каб лёс гісторыі ўсведамляў.
Шляхі правёў ад хлусні да праўды,
Каб продкаў ведаў ды паважаў.

Што па другое? Каб меў асобна
Папросту- гонар. Папросту- глузд.
Да канстытуцыі ды закона
Павінен ставіцца без папуст.

Няўжо задужа? Каб шорг лакцямі
(Ўганяю ў дошку чарговы цвік)
Аднойчы моц сваю шчыра ўцяміўшы,
Пёр да мэты, як ўпарты дзік.

Дасьцё памарыць? Спадар той самы
Каб быў прыгожы, як Ахіллес.
Павнен хіба ён быць з вусамі...
Але не ведаю, можа й без...

Авой! Спалохала кандыдатаў! 
Ці ёсць такі? Не відаць ва ўпор!
...Калі рашучы ты ды заўзяты,
Дык што ўтаропіўся ў манітор?