Мне б толькi...

Маринка Лешкевич
Мне б толькі адчуць на вуснах
Кропельку чыстага неба.
Толькі б удыхнуць грудзямі
Водар духмянага хлеба.

Мне б толькі долонню крануцца
Захаду кветак чырвоных,
Каб разам з усходам прачнуцца
І з ветрам прайсціся па гонях.

Мне б толькі прабегці па травах,
Лагодным і росным раннем,
Каб поўняй уначы любавацца –
Яе непаўторным ззяннем.

Мне б толькі ўбачыць, як льецца
Крыніца гаючай вадзіцы.
Мне б толькі пачуць, як б’ецца
Сэрца любімай зямліцы…