Прысвячэнне ветэранам

Маринка Лешкевич
Дзень Перамогі…Дзявятае мая…
Ідуць на парад ветэраны.
Ім сонца ласкавае свеціць, вітае,
Каб крыху забылі пра раны.

Як годы вайны ім калечылі душы,
Як рана яны пасталелі,
Як пад складанага лёсу прымусам
Танулі, уміралі, гарэлі…

Як у небе замест салаўінае песні
Ірваліся кулі, гранаты…
І строем вялікім па пыльнай дарозе
Ішлі маладыя салдаты.

Ішлі…Разумелі…Ідуць за Айчыну,
За дзетак, за шчасце, за маці.
А хто не вярнуўся, з пашанай патрэбна
Даніну павагі аддаці.

Ідуць ветэраны – героі зямлі,
Герояў жывых так нямнога…
У іх зіхацяць на грудзях медалі,
А ў сэрцы заўжды Перамога!