Я чакаю Сумую Люблю

Маринка Лешкевич
Я чакаю…Сумую…Люблю…
Твае вочы, твой позірк, твой голас.
Будзь шчаслівым, я Бога малю,
А на сэрцы параненым – холад.

Я на ростанях лёсу стаю,
Што мне выбраць: шляхі, адзіноту…
Зберажы цябе, Божа, малю,
І ў мароз, і ў дажджы, і ў нягоду.

Я сумую, калі ад цябе
Не прыходзіць ніякай навіны.
Тады – вечнасць ужо для мяне
Нават бег хуткаплыннай хвіліны.

Я люблю мілы погляд вачэй,
Што відаць на шляхах-скрыжаваннях,
І спяшаюся ў свет свой хутчэй,
Каб у думках прыйсці на спатканне…