детское

Анастасия Котюргина
Садок у прыцемку ўздыхае
Навокал ціша – благадаць!
Кагосьці хтосьці тут чакае,
Ды мне навошта гэта знаць?
Ці новы дзень нясе надзею,
(Бо я з былога дня пiшу).
Занадта сэрцам халадзею,
Калi гляджу ў сваю душу!
Дзе сон салодкi навявае,
Жыццё ўдваiх, любоў другая.
Дзе я баюся крыгай стаць,
I зноўку слухаю дыханне,
Ажно да самага свiтання.
І не магу пацалаваць…

2007-2008