дочка

Анастасия Котюргина
На жаль, ні песенькі, ні птушкі...
Як плакала малая ў сне!
Крылом надзеі Папялушка
Кранаецца ўначы мяне.
Цалуе ў лоб, бярэ за шчокі.
Дае той вобраз берагчы,
Дзе ён, зямны і адзінокі,
Дачку люляе уначы...
Ды снег на час кладзецца белы,
Мяне ратуюць той бядой:
“Яму даўно ўжо адбалела!”
А я маўчу. Ды Бог з табой...

2008