Усё часова

Аляксандра Фагот
Бяруць праблемы часам у захоп:

то сэрца недарэчнае дурэе -
нясецца без аглядкі на гарматы,
а розум, разгарачаны, заўзята
спрабуе падмарозіць дурасліўца.

то ахалоджванне пранізвае занадта -
няма ахвоты нават утапіцца.
то ноччу несвядомыя дэбошы
запальчыва штурмуюць галаву.

то маякі не асвятляюць месцы,
і непарадак пераскоквае ў жыццё :
то курсавой вячэрае сабака,
праз выпадковасць уцякаюць грошы,

то пад дажджом ідзеш без макентоша,
ідзеш сярдзіты - вецер пхае ў спіну
і часу не знаходзіцца для спліну...

Бяруць праблемы часам у захоп
з жыццёвых саштурхоўваюць арбіт.
 
Праблемы, безумоўна, - гэта цяжка.

але цяжэйшы
сто адсоткаў
сіні кіт