Словы

Дрозд -Птичка Певчая
Там дзе верас цвіце, шэпча колас жытнёвы,
Выпявала дзяўчына чароўныя словы:
Вы ляціце, вятры, што з ракой у хаўрусе,
Вы спявайце, вятры, аб маёй Беларусі.
Вы спявайце, вятры, пра мае сенажаці,
Пра палескі лясок, вочы любае маці.
Данясіце, вятры, мае словы-напевы
Да ўсіх тых хто знямог ды адрокся ад веры.
Вы пасейце, вятры, зерні праўды, сумлення,
Каб яны прараслі ды й далі нам збавення.
Там дзе верас адцвіў, выспеў колас жытнёвы,
Знікла дзеўчына тая. Засталіся нам словы.