чакаю

Анастасия Котюргина
Чакаю. Не лічу я ўжо гадзіны.
Бязлітасны ідзе на сэрцы бой.
Цябе вяртаюць толькі ўспаміны
І цішыня становіцца табой!

І аркушы, як сны, ляцяць на смецце,
Каля дзвярэй так лёгка дыхаць. Час
Надыйдзе. Мне, здаецца, нашым дзецям
Свет застанецца лепшым і – праз нас!
2009