Як мае справы?

Аляксандра Фагот
-Як ты?

-Глытаю
ахалолае паветра за кубачкам кавы,
маркотныя кнігі памерлых летуценнікаў.
Лунаю
ў надхмар'і, у якім вывучыла на памяць
кожны небяспечны завулак і шлях у бездань.
Кахаю
тых, каго забаронена кахаць праз рызыку
вершаванага ап'янення і самагубства.
Сцінаю
цалаваныя ўжо чужымі музамі вусны,
каб захаваць смак салодкага расчаравання.
Хаваю
неўміручую душу самотнага анёла,
які згубіўся сам і незнарок згубіў крылы.
Трымаю
і буду трымаць да скону сваю незаплямленую
свядомасць і насіць з сабою роднае неба.
Чакаю
чарговага выпрабавання на сумленнаць і
рыхтуюся да нечаканых кепікаў лёсу
ды граю
на гітары незгінальнае -не-здавайся-
ці нязгаснае прароцкае -не-твоя-війна-.

Як?..Раю
самому абраць адпаведны для Цябе адказ
і працягнуць размову за гарбатай ці вызна-
чэннем дакладна недакладнага дыягназу.