Белым Русичам

Леонид Багинский
БЕЛЫМ РУСІЧАМ

Хачу сказаць я вам усім,
Усім і мёртвым і жывым
Пра нашу землю, наш народ,
Наш Мір і вечны небасход,
Пра наш бацькоўскі родны край,
Пра продкаў Вырай (цяпер - Рай).

Хачу каб ведалі ўсе
Пра продкаў Веды, па крысе
Іх адкрывалі зноў і зноў.
І каб вярнулася любоў
Да роднай матчынай Зямлі,
Каб мы спасці яе змаглі.
Каб уз’яднаўся ўвесь народ
І разам нёс дабро ўпярод.

Мы ўсе адзіны, увесь наш Род
І колькі разам тысяч год
Жывём на матчынай Зямлі!..
Калісьці Богі нас вялі
Ад Славі ў Праў, у Святую высь,
Праз цьму вякоў…
Як быццам рысь
Абараняе свой прыплод,
Так выжываў і наш народ…

Мы збераглі Святую Русь,
І наша Маці-Беларусь
Яе прымножыць праз любоў,
Адзіны дух, святую кроў
Яе дачушак і сыноў,
Што праняслі мы з-прад вякоў…

Нам трэба ўспомніць хутчэй ўсіх,
Усіх – і мёртвых і жывых –
Плямёны даўняй старыны
Нашай Радзімы. Як сыны
Яе спасалі.  Як наш Род
Іх вёў на ворагаў ў паход,
Як бараніў Святую Русь,
Збярог патомкам Беларусь.

Усё трэба ўспомніць зноў і зноў,
Каб у нашых сэрцах Продкаў Зоў
Зноў загучаў… Каб продкаў дух
Нас разбудзіў, ачысціў слух.
Каб уз’ядналіся сыны
Нашай Радзімы. Да вясны
Яе вярнулі – з намі Бог,
Наш светлы радасны Сварог –
Дзед усіх Багоў, наш прапрадзед,
Уся наша Сварга, увесь Сусвет.

З пакон вякоў у цэнтр Зямлі
Ішлі спасацца як маглі
Астаткі мужных ваяроў,
Іх сем’і, роды. Да братоў
Ішлі ад роспачы, бяды…
У назвах вёсак іх сляды.
Знайшлі прытулак між братоў
Сярод палёў, балот, лясоў…

Мы ўсё пазнаем, прыйдзе час –
Пазнае кожны із усіх нас
Пра скорбны водгук даўніх бед,
Пра рэкі слёз, пра мудрасьць Вед,
Пра тое, як спасаў нас Бог,
Пра радасць, шчасце перамог.

Праз Памяць продкаў Славы шлях
Мы зноў адкрыем, у вяках
Па ім падымецца народ
У святую высь, туды дзе Род
Сабраў ўсіх прашчураў-багоў,
Дзе правіць Праўда і Любоў,
Дзе свеціць усім нязгасны свет
Ад родных зорак і планет.

Патомкі мужных ваяроў,
Славутых родаў і дзядоў
Успомняць усё:
І мудрасць Вед, і сцежку Праві,
Яе след у нашых сэрцах.
Усіх дзядоў мы зноў паклічам,
Да сыноў хай прыйдуць продкі…
Хай іх дух разбудзіць душы,
Уздыме рух Любові, Радасці,
Дабра, Надзеі, Веры…
Светлы Ра нас сваёй мудрасцю спасе –
Прачнуцца людзі…
Па крысе сон розуму ізыдзе вон.
Пад калакольны перазвон
Прачнецца ўвесь наш божы род,
Прачнецца Захад і Усход –
Уся Зямля, увесь наш Мір.
Святая Русь усю сваю шыр
Збярэ ў адзіны свой кулак –
Як было раней – будзе так.
Зноў песні Славы загучаць
У гонар продкаў… Устане раць
Ужо як быццам з небыцця
Для працвітання і жыцця,
Для адраджэння ўсіх святынь
Святой Русі. Із божых крынь
Пальюцца промні чысціні
У нашы душы. З глыбіні
Сусвету вечнага да нас
Вярнуцца Богі. Прыйдзе час –
Усе сілы свету да сыноў
З высот нябёсных прыйдуць
Зноў – і Лада-Маці, і Сварог,
Пярун, Купала, Хорс, Дажбог –
Усе нашы Богі, усе сыны
Любові, Радасці, Вясны.
Уся наша Сварга, увесь
Сусвет спасуць Зямлю
Ад гора-бед, ад цемры,
Шэрасці, разрух. У народзе
Ўздымуць РУСКІ ДУХ –
Дух Сілы, Волі, Красаты,
Бязкрайняй божай дабраты,
Дух нашых продкаў, дух
Славян – дух Крывічоў,
Палян, Драўлян, Дрэгавічоў
І ўсіх другіх патомкаў Роду
І крыві Расы Вялікай,
Свет-Зямлі, дух – адраджэння…
Устане Род у ззянні Славы,
Увесь народ і ўсе дзяржавы
За ім увойдуць у новы Век –
Такі наш лёс – чуй, ЧАЛАВЕК!

                2010 г. нхл