дворик

Анастасия Котюргина
Змораны дворык.
Шматпавярховік
з табой на калені
ўпадзе.

Здаецца –
так вернешся з гора
і гэта гісторыя
у шчасця
хвіліны скрадзе…

Смяецца
уся “акваторыя”
(тут – лаўкі-дамы-і-вокны):
пад кропкай
ліхтарнай
мокне:
прышелец, двару падораны.
…Нікому цяпер не верце!

З вачыма –
бы на паперці –
зноў штосьці святое здохне,
што проста магло
                – памерці…