Шануйце мову, беларусы!

Владимир Хихол
Яе ставрылі нашы продкі.
Яна як маці ім была.
Яна ў народ іх аб'яднала,
Краіну Беларусь дала.
Яна ў жыцці дапамагала
Пераадольваць сілы зла.
За землі родныя, за волю
Ў баі смяротныя вяла.
Яна, як цэмент, мацавала
Народу нашага рады,
Калі варожая навала
Знішчала нашы гарады.
Яна ў бядзе дапамагала,
І з намі ў радасці была,
Нам тайны Свету адкрывала
І нашу мудрасць берагла.
Сярод усіх народаў Свету
Яна адрознівала нас.
На ёй напісаныя творы
Скарыны, Коласа, "Парнас".
Яе любілі, шанавалі
Радзімы лепшыя сыны.
За мову родную, за волю
Ў турмах гінулі яны.
Ды ёй-здабытку нашых продкаў,
Нялёгка сёння выжываць:
Нашчадкі трацяць сувязь з ёю-
На ёй не могуць размаўляць.
Яе паўсюдна выцясняе
Яе расейская сястра:
Са школ і з універсітэтаў,
З-пад журналісцкага пяра.
Яна пранікла ў нашы сем'і.
Яна пануе і ў царкве.
Яе часцей пачуеш ў Мінску,
Чым на радзіме, у Маскве.
І лёс трывожны роднай мовы
Хай вам спакою не дае.
Шануйце мову, беларусы!
Шануйце карані свае!