Колас

Маргарита Губич
Пасёлак Колас - роўненькі шнурочак.
Двары, быццам зярняткі, злева, справа...
Ды заціхае тут жыцця званочак -
Няма дзятвы, нікне былая слава.

А Колас славіўся парадкам, дабрабытам.
Багатымі садамі, агародамі,
Чародамі гусей, і пеўняў зычным крыкам,
Пчаліным гулам, дойнымі каровамі.

Былі на Коласе дзяўчаты ўсе прыгожыя.
Быццам півоні - пышныя, цнатлівыя,
І юнакі разумныя і гожыя,
Сур'ёзныя і жартаўлівыя.

Бацькі, дзяды спрадвек пра вёску дбалі,
Адзіны Колас свой і песцілі, і спялілі,
Бяду і радасці сумесна сустракалі,
Дзяцей у добрым прыкладзе расцілі.

Пасёлак шмат пражыў і многа бачыў,
Ды зараз ад бязлюддзя проста гіне.
Хачу, каб каласоўцаў Бог адзначыў...
Хай зноў цвітуць на Коласе вяргіні.

27.07.2015