Жн вень

Маргарита Губич
На плот павесілі вяргіні
Цяжкія жоўтыя галовы,
А разам з імі лета згіне,
І птушак сціхнуць перамовы.

Вусаты колас спешна сушыць
Дажджом абмытыя зярняткі,
Камбайны рэзка песні глушаць
Тых цвыркуноў, што чэшуць лапкі.

У гародзе спеюць нацюрморты
З цыбулі, морквы, агуркоў.
І паласатыя "мілорды"
Глядзяць з - пад зелені лістоў.

У садзе слівы ўжо паспелі-
Іх водар кружыць галаву,
Ігрушы на галінках млеюць -
баяцца падаць у траву.

Ах месяц жнівень - вянец года!
Ты навальніц рабінавых уладар.
Расстацца з гэткім часам вельмі шкода,
Ды верасень прыслаў бульбяны дар.
 17.08.2013