Памажыце

Махнач Сергей Юрьевсын
Я паэт, і сабе не належу,
Я павінен расці ў вышыню,
Гатаваць вам духоўную ежу
І захоўваць душы чысціню.
Я павінен чытаць, развівацца,
Папаўняць інтэлекту прабел.
Хутка будзе мне двойчы па дваццаць –
Патрапала жыцця карабель.
Я хачу людзям радасць прыносіць,
Я імкнуся здзіўляць, паражаць,
Каб яны не сказалі мне "Досыць!
З гэтай творчасці толькі паржаць!"
Я хачу друкавацца, нарэшце…
Можа, нешта не тое хачу?
Вы не ганьце мяне, вы суцешце…
Памажыце, сябры, Махначу!
13.10.2015