Патаемнае

Сержук Сыс
Пакуль скачу нібы той заяц,
Пакуль не вызнаю вайну…
“Сябры” рупліва заганяюць
Іржавы цьвік маны ў труну.

Я добра чую шэпт зьмяіны
І гучны ляскат малатка…
Лупіце, што ж, са мной - радзіма,
Матуля, жонка і дачка.

Кастрычнік, 2015.