Маме

Люба Солошина
Ты правядзі мяне на ростань,
Рукой шурпатай абдымі
І будзе доўга твая постаць
Мне маяком на ўсёй зямлі.
Куды б я з дому ні ляцела,
Якой дарогаю ні йшла –
Твой сілуэт у хустцы белай
І з лайнера заўважу я.