Чацвер. Пасля дажджу

Махнач Сергей Юрьевсын
Могуць словы параніць, як нож,
Дзе хлусня пачынаецца з "ля".
Я табе абяцаў гэты дождж
І сустрэчу з табой – апасля.

Я табе абяцаў гэты дзень.
Прыйдзе ноч – абяцанняў дзіця.
Паміж намі няма болей сцен,
Удваіх мы на сцэне жыцця.

Мы сустрэнемся ў гэты чацвер,
Пройдзе дождж спецыяльна для нас.
Ты сіноптыкам нашым не вер –
Ім не несці за лёсы адказ.

Слёзы неба пральюцца ракой,
Сярод іх будзе кропля маіх.
Не знайсці нам ніколі спакой –
Мы на сцэне жыцця. Удваіх.

15.10.2015