училкино

Анастасия Котюргина
Кропка адліку.
Нуль.
Zero -
самае лепшае, што было.

Колькі згрызотаў
на-
   пе-
      ра-
         дзе й
шчасце з самотаю -
нуль (0:1) адзін.

(лік закрывае ад здрады цень)
Я ад цябе хацела дзяцей!

...Сталі бацькамі ня-на-ві-сці.

Госпадзі,
лёс свой не абысці:
ў класе маім
(ад якіх багоў?)
хлопчык - люстэрка
                сына твайго!..