Не прымаю

Махнач Сергей Юрьевсын
Слёзы не ператвараюцца ў лёд,
Як бы там не намагаўся мароз.
Не прымаю твой у неба палёт
З першым клінам жураўлёў усур'ёз.

Ад пачуццяў не схавацца ў нару,
Шэрай мышкай не ўцячы пад зямлю.
Я цяпер ужо наўрад ці памру,
Бо пачуў аднойчы слова "люблю",

Бо пачуцці да цябе ўсё ярчэй,
Нібы клёнаў агнявы карагод.
Не адводзь, прашу, жаданых вачэй,
Не прымаю твой у восень сыход.

Адчуваючы адказнасць за нас,
Буду верыць, спадзявацца, чакаць.
Не прымаю твой адмоўны адказ,
Кожны дзень хачу з табой сустракаць.

16.10.2015