Дзяцинства

Владимир Хихол
Я ўспамінаю з болем ў сэрцы
Свае дзіцячыя гады.
Не ў сілах з памяці іх сцерці,
Затушаваць ад іх сляды.

Вайна сваім крывавым ботам
Нас прытаптала да зямлі.
Іскрыўся лоб халодным потам.
У вечным страху мы жылі.

Нас ворагі не шкадавалі.
Фашысты катамі былі.
Нас спальвалі, у нас стралялі,
Нас вынішчалі, як маглі.

Нас не вучылі ,не лячылі,
Безабароннымі раслі.
На нас цяжар вайны ўзвалілі.
У муках мы яго няслі.

Нямала нас вайна забрала.
Другіх скалечыла навек.
Здароўе трэцім падарвала,
Жыццёвы сапсаваўшы век.

О,Божа мілы, будзь жа пільны
І войнаў больш не дапускай!
А нарадзіўшымся, бязвінным
Шчаслівае дзяцінства дай.

Няхай растуць і весяляцца
Табой падараным жыццём.
Няхай нікога не баяцца
Пад ангелаў тваіх крылом.

А розных катаў-супастатаў
Сурова пры жыцці карай
Хваробамі і страхам кратаў
І зло тварыць не дазваляй.