Свята

Юлия Левша
І напоўнілась паветра
Восеньскім настроем….
На стале гарбата,
Ўпрыкуску з мёдам…
З рання мітусіцца
Мілая матуля,
Для гасцей вячэру
Святочную гатуе….
Ах, якія ж пахі!
Смажыцца каўбаска,
Недзе на талерцы
Вэнджанае мяска.
У духоўцы спее
Журавінавы пірог,
У мясны салат
Паляцеў гарох.
З бочкі выкладаецца
Кіслая капуста,
Бульба закіпела,  -
Пачастункаў мноства!
“Нічога не паспею!”,
Галосіць гаспадыня.
Госці на парозе,
На стале – пустыня.
Ёй на дапамогу
Прыляцелі дзеткі,
Гадоў ім не памногу,
Былі яны палеткі.
І за імі паўзе
Шкоднае малеча,

Ох, які распуста!
Не сяздіць на печы!
Бацька раскладае
Стары круглы стол,
А абрус здюравы,
Ой, які пракол!
“Вот так непрыемнасць”,-
Праляцела думка,
Прыйдзецца на здюрку
Ставіць свечку ў булке.
Так яно і лепей,
Свята ж як ні як!
Вось такі наш бацька
Па жыцці прастак.
Мясцовыя сабакі
Раптам забрахалі.
Гэта ж пэўна госці
Важна пад’язжалі.
Клямка забразджала
На старых дзвярах,
“Добры дзень у хату!”
Пачулася ў сянях.
“Госці, дарагія,
Ну праходце ж, просім!
Не стаіце, як чужыя,
На гэтым парозе.
Распранайцесь хутка,
Пакладайце рэчы,
Напэўна вы замёрзлі,
Грэйціся ля печы.”
***
Прашу мне прабачыць,
Дарагі чытач.
Не паспела растлумачыць,
Пра што вяду расказ.
У кожным лістападзе
Ўжо многія гады
Адзначаюцца ў народзе
Вялікія Дзяды.
Так склалась традыцыя
І ў той сям’і
Кожны год у гэты час
У госці едуць сваякі.
***
Маці запрашае
Сваякоў за стол.
Гэтым часам бацька
Правоздіць рытуал.
Заклікае продкаў
Далучыцца да сям’і,
Раскрывае вокны,
Бразгае дзвярмі.
Чытаецца малітва
Ў поўнай цішыні,
Не перашкаджае
Прыемны трэск свячы.
Малыя назіралі
З цікавасцю за ўсім,
І, нават, не спрачалісь,
Што не ўласціва ім.
Нарэшце завяршылі
Таямніц вялікіх рад,
Дзядоў пачаставалі,
Як некалькі гадоў назад.
Пайшла вясёлая гаворка,
Аддаліся ўспамінам.
Узгадалі дзеда, прадзеда,
Радных старэйшых пакаленняў.
Ім падлілі ў чарку
Трохі самагона,
На талерку клалі
Не шкадуя сыру.
Плакалі, смяялісь,
Песні напявалі,
Лісталі фотакарткі,
Медалі разглядалі.
Час праходзіў хутка,
Маці вынесла
Свой фірменны пірог.
Ад яе ласунка
Адмовіцца ніхто не змог.
Запівалі свежым млекам, 
Чорнай кавай, кісялём.
Так набілі бруха,
Што не прайсці ў дзвярны праём!
Трэба ўжо збірацца,
Засязделісь госці
Раніцай на працу
Выхадзіць камусьці.
“Дзякуй за сустрэчу,
Прыемны час баўлення,
Смачны стол вялікі,
Ўспамін сваіх карэннеў!
Жывіце здаравенькі,
Просім вас у госці,
А нам пара адходзіць,
Чакае шлях далёкі…”
***
Падобная сустрэча
Раней у беларскай вёсцы
Праходзіла на свята
Амаль у кожнай хаце.