Развитанне з родным краем

Владимир Хихол
Край мой родны! Я з табою
Расстаюся назаўжды.
Не сарву тут болей яблык,
Не пап'ю з крыніц вады.
На тваіх дарогах, сцежках
Не астаўлю больш сляды.
Не ўдыхну тут болей водар,
Як цвітуць твае сады.
Не пачую спевы птушак-
Жыхароў тваіх лясоў,
Не адчую больш ніколі
Пах жытнёвых каласоў.
Буду я ў краі далёкім
Час апошні дажываць,
Ды цябе, мой край любімы,
Буду часта ўспамінаць.
Тут прайшло маё дзяцінства
І юнацкія гады.
Тут навекі засталіся
Мае прадзеды, дзяды.
Не змагу забыць цябе я,
Дзе б ні жыў і як ні жыў:
Ты ў жыцця майго падмурак
Першы камень залажыў.