Грыбное паляванне

Владимир Хихол
Густа сцелюцца туманы
Раніцою ля ракі.
Праняслася ў вёсцы чутка,
Што "пайшлі" баравікі.

Не даспаўшы, не паеўшы,
Без увагі на гады
Рвуцца з вёскі за грыбамі
І стары, і малады.

Па дарогах і па сцежках,
А падчас і наўпрасткі
Праз пасевы, праз пасадкі
Ў лес нясуцца грыбнікі

На машынах, матацыклах,
Раварамі і пяшком,
Хто з карзінай, хто з вядзёркам,
Хто з кашом, хто з рукзаком.

І забыты ўсе праблемы.
Нават болі не баляць.
І ва ўсіх адно жаданне-
Больш баравікоў сабраць.

Разбудзілі лес дрымучы
Пераклічкай грыбнікі.
Пачалося паляванне
На грыбы- баравікі.