Развитанне з лесам

Владимир Хихол
Асенні лес! Сваім убраннем
Зачараваў ты позірк мой.
Стаю, як быццам укапаны,
І цешуся тваёй красой.

І не хапае слоў, таленту,
Каб гэта ў вершы перадаць.
Гляджу, хачу такім твой вобраз
У памяці адлюстраваць.

Прыйшоў к табе, каб развітацца
З табой да будучай вясны
І пажадаць табе, хай сняцца
Зімою радасныя сны.

Няхай сякера дрывасека
Не парушае твой спакой.
Няхай зімовыя бураны
Цябе абыйдуць стараной.

Прыйшоў падзякаваць за ласку,
З якой мяне ты сустракаў,
За ягады, грыбы, арэхі,
Якія шчодра мне даваў.

Прыйшоў падзякаваць за песні,
Што мне птушыны хор спяваў.
Пад гэты спеў свае трывогі
І смутак свой я забываў.

Прыйшоў падзякаваць за водар
Смалы і расквітнеўшых траў,
Які лячыў мае хваробы,
Які мне сілы аднаўляў.

Бывай, мой любы! Да сустрэчы
Ў наступным годзе! Да вясны!
Няхай нішто не перашкодзіць
Глядзець табе ў завеі сны.