Не всерьёз

Махнач Сергей Юрьевсын
Я наперад ніколі не лез,
І ў апошніх, здаецца, не йшоў.
Проста рос, нібы змешаны лес,
Піў ваду ад вясновых дажджоў,
Блытаў сцежкі, шукаючы шлях,
Адгукаўся на рэха грамоў…
Не габрэй я, не рускі, не лях,
I з сумленнем не вёў перамоў.
Я тутэйшы, бо выйшаў у свет
З берагоў абмялелай Вiллi.
Я звычайны сялянскі паэт
Без сядзібы, каня і зямлі.
Нада мной насміхаецца лёс
І трасе верхавінамі лес.
Я жыву і пішу не ўсур'ёз,
Бо наперад ніколі не лез.

26.10.2015