Шчасце

Мария Ючкович
Ёсць у звычайным незвычайнае,
У буднях -- вечнае.
Вядома, ёсць. І ўсё ж адчайна мы
Шукаем шчасце чалавечае.

А шчасце -- гэта кожны дзень,
Імгненне кожнае,
І першы сонечны прамень,
І жыта роснае,

І гэты дождж, і гэты верш,
І снегу срэбра.
І шчасце ў тым, што ты жывеш
І -- недарэмна.