Глыбiня вачэй

Мария Ючкович
Глыбіня вачэй.
Ранне ўсё зырчэй.
Дотык моцных рук.
Сэрцаў згодны стук.

Толькі ты, і я,
І бяроз сям'я.
Птушак перазвон.
ЛЮбы твой палон.

І маліны смак
На тваіх губах.
Спелых ягад пах.
І дарог прасцяг.

Свежасць, цішыня
На пачатку дня.
Нас сюды з табой
Прывяла любоў.