Хочацца музыкi

Мария Ючкович
Хочацца музыкі, ціха чаруючай,
Што адрывае цябе ад зямлі,
Музыкі-сілы, гаючай, ратуючай,
Гукаў, што быццам з нябёс прыплылі.

Думак ніякіх, адны толькі гукі.
Зачараваная імі зямля...
І няма здрады, бяздушша, разлукі --
Толькі гармонія гукаў і я.