Маё каханне

Мария Ючкович
Маё каханне -- недзе на захадзе
Позняй зары развітанне --
Маё каханне.

Мая адзінота -- брама старая,
Што ў парку сумуе употай,-
Мая адзінота.

Пяшчота мая -- мая таямніца,
Не ведае, дзе прытуліцца,
Мая пяшчота.

Толькі вера адна узмацняе,
Да храма вядзе і дадому вяртае --
Вера святая...