Квадратнае

Махнач Сергей Юрьевсын
Гэта сонца не сагрэе ніколі,
Песнi птушак не прагоняць тугi.
Думак сумных дадае наваколле:
Год прайшоў, і хутка пройдзе другі,
Як у горад пераехаў аднойчы
Закаханы і наіўны юнак.
На жыццё жыццё адкрыла мне вочы,
І цяпер іх не закрыць аніяк.

Гэты дождж не перашкода для думак,
Гэты вецер – не прычына сядзець.
Сум папоўніць накапляльны рахунак –
Кіне з радасцю асеннюю медзь.
І пайду я па сцяжынцы ў дзяцінства,
Незваротнае шукаючы зноў.
Стаў навек палонным гэтага Мінску,
На квадраты размяняўшы любоў.

27.10.2015